„Белавія” паведаміла пра змяненне правіл для пасажыраў пры пералёце ў Нідэрланды
Правілы ўезду ў Нідэрланды змяняюцца з 23 студзеня, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі „Белавія”.
„Усім пасажырам, якія вылятаюць рэйсам Менск — Амстэрдам, уключаючы тых, хто ляціць транзітам праз Менск ці Амстэрдам, дадаткова да ПЦР-тэстаў патрабуецца прайсці экспрэс-тэст на антыген SARS-Cov-2 не раней, чым за 4 гадзіны да вылету з аэрапорта адпраўлення”, — гаворыцца ў паведамленні беларускага авіяперавозчыка.
Экспрэс-тэст выконваецца ў нацыянальным аэрапорце Менск перад вылетам.
Аплата магчымая праз банк, мабільны банкінг або плацежны тэрмінал. Рэквізіты для аплаты і яе парадак змешчаныя на сайце „Белавія”.
