«Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў у гарады Расеі
«Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў у гарады Расеі, паведамляе сайт авіякампаніі.
У маскоўскі аэрапорт Дамадзедава «Белавія» будзе выконваць 2 рэйсы ў дзень з 21 верасня. З 25 верасня паляцець у Дамадзедава можна будзе 3 разы на дзень. Павялічваецца і частата палётаў у Шарамеццева — 2 рэйсы ў дзень з 21 верасня.
У Санкт-Пецярбург «Белавія» будзе лётаць двойчы ў дзень з 21 верасня. З 29 верасня рэйсы з Менска ў горад на Няве будуць выконвацца 3 разы на дзень.
У Растове-на-Доне і Самару плануецца па 2 рэйсы на тыдзень з 26 верасня, у Екацерынбург — 2 рэйсы на тыдзень з 28 верасня, Уфу і Казань — па 2 рэйсы на тыдзень з 29 верасня.