„Белавія” павялічвае колькасць рэйсаў у Туркменістан
„Белавія” з 13 снежня дадасць рэйсы ў Туркменістан. Яны будуць выконвацца да 21 сакавіка.

Кампанія будзе лятаць з Менска ў Туркменбашы штотыдзень. Цяпер рэйсы выконваюцца раз на два тыдні.
Вылет з Менска будзе адбывацца ў 22.40 па аўторках. Прылёт у Туркменбашы запланаваны на 4:45 у сераду.
Зваротны самалёт вылеціць з Туркменбашы ў 5.45 і павінен прызямліцца ў Менску ў 8.05.
