„Белавія” павялічвае колькасць рэйсаў з Гомеля ў Маскву
13 гадоў таму
Як паведамілі ў авіякампаніі, з 14 снежня палёты будуць выконвацца яшчэ і па чацвяргах. Вылет з Масквы пастаўлены на 17:40, прылёт у Гомель – на 19:05. З Гомеля ў Маскву рэйс будзе вылятаць у 20.00, а прылятаць у 21.25.
З 18 снежня дабавіцца рэйс па панядзелках. У панядзелак з Масквы ў Гомель самалёт будзе вылятаць у 17.45. Пасадка ў абласным цэнтры запланавана на 19.10. Вылет з Гомеля пастаўлены на 20.00, а прылёт – на 21.25.
У выніку „Белавія” будзе лётаць з Гомеля ў Маскву пяць разоў на тыдзень: па панядзелках, аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. Рэйсы з абласнога цэнтра ў маскоўскі аэрапорт былі запушчаны 29 кастрычніка.