«Белавія» працягнула прыпыненне рэйсаў у Алматы да 15 красавіка



Авіякампанія «Белавія» працягнула прыпыненне рэйсаў у Алматы да 15 красавіка, паведамілі на сайце авіяперавозчыка.

Палёты ў Будапешт не будуць выконвацца да 27 сакавіка. Да 5 красавіка не будзе рэйсаў у Ашхабад, да 30 кастрычніка — у Жэневу.

«Белавія» лётае ў Маскву, Санкт-Пецярбург і Растоў-на-Доне. Рэйсы ў астатнія пункты РФ прыпыненыя да 27 сакавіка.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка (па некаторых маршрутах перыяд для ўнясення змяненняў падоўжаны да 30 чэрвеня). Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.