«Белавія» працягнула спыненне палётаў у 28 еўрапейскіх гарадоў



«Белавія» падаўжае прыпыненне рэйсаў у шэраг краін па 14 снежня.

«У сувязі з падаўжэннем дзеяння забаронаў на выкарыстанне паветранай прасторы і немагчымасцю выконваць палёты авіякампанія «Белавія» вымушаная прыпыніць выкананне рэйсаў па 14 снежня 2021 года ў наступныя гарады: Вена, Брусель, Лондан, Будапешт, Берлін, Франкфурт, Гановер, Мюнхен, Барселона, Рым, Мілан, Ларнака, Рыга, Вільня, Кішынёў, Амстэрдам, Варшава, Бялград, Кіеў, Адэса, Львоў, Харкаў, Хельсінкі, Парыж, Прага, Стакгольм, Талін, Калінінград», — распавялі ў авіякампаніі.

На сёння «Белавія» выконвае рэйсы ў Арменію, Азербайджан, Грузію, Расею, Ізраіль, Казахстан, Турцыю, Узбекістан, ААЭ, чартарныя рэйсы ў Турцыю, Егіпет і Іарданію.

Нагадаем, беларуская авіякампанія перастала лётаць у еўрапейскія гарады пасля сітуацыі з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair унутрыеўрапейскага рэйса «Афіны — Вільня» з Раманам Пратасевічам на борце.