«Белавія» прыпыніла палёты ў Талін і Рыгу да 14 снежня



Нацыянальная авіякампанія «Белавія» часова не будзе здзяйсняць рэйсы ні ў адзін з гарадоў Грузіі, за выключэннем Тбілісі, да 30 лістапада, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай авіяперавозчыка.

Акрамя таго, прыпынена выкананне палётаў у Талін, Рыгу і Ларнаку да 14 снежня, у Ашхабад — да 1 студзеня 2021 г., а ў Будапешт (акрамя 8 лістапада) і Алматы — да 27 сакавіка 2021 г.

Палёты ва ўсе аэрапорты Расеі (за выключэннем маскоўскага Дамадзедава) прыпыненыя з-за адсутнасці дазволу з расейскага боку.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 г., звярнуўшыся ў любы час у касы, прадстаўніцтва авіякампаніі або службу падтрымкі.

zviazda.by