„Белавія” прыпыніла выкананне рэйсаў у Бялград



 „Белавія” да 12 красавіка прыпыняе выкананне палётаў у Бялград (Сербія).

„У сувязі з прыпыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каронавірусам авіякампанія „Белавія” прыпыняе выкананне палётаў у Бялград з 20 сакавіка па 12 красавіка 2020 года”, — гаворыцца ў паведамленні беларускага авіяперавозчыка.

У сувязі з пастаянна зменлівай сітуацыяй на рынку „Белавія” просіць правяраць абнаўленні на адмысловай старонцы сайта авіякампаніі.

Вярнуць грошы за квіткі ці змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы можна будзе да 31 снежня 2020 года, паведамляе „Белавія”.

„Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна будзе ў любы час да канца 2020 года, не трэба рабіць гэта прама цяпер, усе дадзеныя вашага білета захаваныя ў нас у сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар вашага білета. Змена даты вылету магчымая толькі адзін раз. У вас ёсць некалькі месяцаў абдумаць, калі вы хочаце ляцець па гэтым білеце ў наступны раз”, — гаворыцца ў паведамленні.

Раней „Белавія” цалкам або часткова адмяніла рэйсы ў Азербайджан, Арменію, Бельгію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Грузію, Ізраіль, Італію, Казахстан, Кіпр, Латвію, Ліван, Літву, Малдову, Польшчу, Расію, Сербію, Туркменістан, Украіну, Швейцарыю, Швецыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Эстонію.

belapan.by