„Белавія” прыпыніла выкананне рэйсаў у Маскву, Украіну і Казахстан
Авіякампанія „Белавія” часова спыніла выкананне рэйсаў у Маскву, Украіну і Казахстан „у сувязі з прыпыненнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін з-за сітуацыі з каранавірусам”.
Як інфармуе „Белавія”, прыпыненае выкананне палётаў па наступных маршрутах: у аэрапорты Масквы (Дамадзедава, Шарамеццева) — па 30 красавіка; у пункты Казахстана (Нур-Султан, Алматы) — з 31 сакавіка па 14 красавіка; ва ўсе пункты Украіны (Кіеў, Адэса, Львоў, Харкаў) — да 24 красавіка.
У сувязі з пастаяннымі зменамі сітуацыі на рынку „Белавія” просіць правяраць абнаўленні на сайце авіякампаніі аб скасаваных рэйсах у сувязі з эпідэміяй каранавіруса (COVID-19): https://belavia.by/covid_otmena_reisov/.
Вярнуць грошы за білет або змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы можна будзе да 31 снежня 2020 года.
Раней „Белавія” з-за сітуацыі з каранавірусам поўнасцю або часткова адмяніла рэйсы ў дзясяткі дзяржаў.