«Белавія» сумесна з «Ютэйр» будзе выконваць рэйсы з Беларусі ў рэгіёны РФ
Як адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец, пасля перахода на новую платформу «Леанарда» авіякампанія паступова аднаўляе пагадненні з партнёрамі. І першай стала авіякампанія «Ютэйр».

Цяпер, паводле яго слоў, пасажыры змогуць аформіць адзіны білет на рэйсы «Белавія» і «Ютэйр» як з Менска, так і з Гомеля праз аэрапорт Унукава (Масква) на палёты у розныя гарады.
Афармленне адзінага білета на рэйсы «Белавія» і «Ютэйр» у/з Мінска і Гомеля праз Маскву даступна па Расеі ў гарады Грозны, Кагалым, Краснаярск, Мінеральныя Воды, Нар’ян-Мар, Наябарск, Самара, Сургут, Сыктывкар, Цюмень, Усінск, Уфа, Ухта, Ханты-Мансійск. Акрамя таго, магчымыя пералёты ў Бухару, Душанбэ, Самарканд, Фергану і назад.
