„Белавія” ў канцы красавіка пачне лятаць у Казахстан штодня
„Белавія” з 29 красавіка павялічвае частату рэйсаў у Казахстан. Самалёты беларускай авіякампаніі будуць лятаць з Менска ў Нур-Султан і Алматы сем разоў на тыдзень. Цяпер рэйсы ў сталіцу Казахстана выконваюцца пяць разоў на тыдзень, а ў Алматы – тройчы.

Для перавозкі будуць выкарыстоўвацца самалёты EMB190, EMB 170, Boeing 737, паведамляе Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага развіцця Казахстана.
