„Белавія” ўкараняе паслугу папярэдняга выбару месцаў



З 3 кастрычніка “Белавія” прапануе пасажырам скарыстацца паслугай папярэдняга выбару месца ў салоне самалёта на сайце авіякампаніі падчас або пасля куплі білета.

У тэставым рэжыме паслуга будзе даступная на рэгулярных рэйсах у/з Алматы, Нур-Султан, Ашхабад, Баку, Барселону, Батумі, Ерэван, Жэневу, Ларнаку, Лондан, Парыж, Тбілісі.

«Сэрвіс папярэдняга выбару месцаў, які выкарыстоўвае большасць замежных авіякампаній, дазволіць пасажырам загадзя забраніраваць месцы з павялічанай адлегласцю паміж радамі крэслаў (напрыклад, рады каля аварыйных выхадаў і першыя рады эканом класа), якія раней не былі даступныя для анлайн-браніравання. Новая паслуга будзе прадастаўляцца дадаткова да ўжо наяўнай магчымасці бясплатнага выбару месца ў працэсе анлайн-рэгістрацыі на сайце авіякампаніі.

Пакуль дадатковая паслуга запушчана ў тэставым рэжыме, аднак ужо ў хуткім часе пасажыры змогуць выбіраць месца на ўсіх рэйсах авіякампаніі, , – пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Кошт дадатковай паслугі вар’іруецца ад размяшчэння ў салоне самалёта ад 5 да 30 еўра. Для ўдзельнікаў праграмы “Белавія Лідар” залатога ўзроўню і пасажыраў бізнэс-класа паслуга бясплатная. У выпадку тэхнічнай немагчымасці прадаставіць месца аплочанай катэгорыі, авіякампанія пакрые поўны кошт паслугі. Падрабязныя ўмовы яе аказання размешчаны на сайце авіякампаніі.

Паслуга выбару месца будзе актыўная да 24 гадзін да вылету рэйса. Пасля пазначанага часу ўсе месцы, што засталісь, становяцца даступнымі для рэгістрацыі бясплатна, за выключэннем месцаў з павялічаным адлегласцю паміж радамі крэслаў, а таксама месцаў у пачатку салона эканамічнага класа. Для такіх месцаў магчымасць скарыстацца платным выбарам застаецца да трох гадзін да вылету рэйса. Непрададзеныя месцы названых катэгорый будуць даступныя для рэгістрацыі на стойцы ў аэрапорце бясплатна.

Авіякампанія “Белавія” вядзе ўкараненне новых дадатковых паслуг у супрацоўніцтве з Sabre Corporation, вядучым пастаўшчыком тэхналогій для сусветнай індустрыі турызму і падарожжаў. Новая паслуга па папярэднім выбары месцаў укаранёная ў рамках рэалізацыі планаў па паступовым пераходзе да тарыфных брэндаў, што дазволіць прапанаваць пасажырам больш нізкія роўні тарыфаў за кошт рознага набору паслуг, якія прадастаўляюцца.

belavia.by

Фота прэс-службы „Белавія”