„Белавія” з 1 жніўня змяняе ўмовы куплі дадатковага багажу



 Авіякампанія „Белавія” з 1 жніўня змяняе ўмовы куплі дадатковага багажу на рэгулярных рэйсах, паведамляе са спасылкай на інфармацыю на старонцы перавозчыка ў Facebook.

З 1 жніўня пры куплі дадатковага багажу анлайн адначасова з білетам па тарыфах Promo і Light кошт складае 25 еўра за першае месца багажу і 40 еўра за кожнае наступнае.

Калі купляць анлайн пасля набыцця білета, то кошт першага і кожнага наступнага месца складае 40 еўра для ўсіх тарыфаў.

У офісах па продажы авіябілетаў і на стойках рэгістрацыі кошт дадатковага багажу – 50 еўра.

Аформіць паслугу анлайн можна не пазней як за 2 гадзіны да вылету.

Па 1 жніўня багаж можна купіць па старых правілах.

Перад купляй паслугі „Белавія” рэкамендуе больш падрабязна азнаёміцца з новымі ўмовамі на сайце авіякампаніі.

belta.by

Фота planetabelarus.by