«Белавія» з 3 верасня пачне выконваць чартарныя рэйсы ў Іарданію



Авіякампанія «Белавія» з 3 верасня пачне выконваць чартарныя рэйсы ў Іарданію, пра гэта паведамляецца на Facebook-акаўнт авіяперавозчыка.

У паведамленні гаворыцца, што вылеты запланаваны ў курортны горад Акаба на ўзбярэжжы Чырвонага мора.

Усе падрабязнасці «Белавія» рэкамендуе ўдакладняць у турыстычных аператараў.