„Белавія” з 30 траўня пачынае лётаць у турэцкі Бодрум
„Белавія” з 30 траўня пачынае лётаць у турэцкі Бодрум — гэта адзін з курортных гарадоў на беразе Эгейскага мора. У Бодрум самалёты „Белавія” будуць лётаць раз на дзесяць дзён, расказалі ў прэс-службе нацыянальнага авіяперавозчыка. Замоўцай чартарнай праграмы выступіла турыстычная кампанія „Аэрабелсервіс”.

Беларускія чартары з 19 красавіка ўжо возяць турыстаў у турэцкую Анталлю. Акрамя таго, беларусы могуць лётаць з „Белавія” на адпачынак у Егіпет. Кампанія выконвае рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх і Хургаду.
Варта адзначыць, што дарога на марскія курорты ў гэтым годзе праз вайну зрабілася прыкметна даўжэйшай. Да прыкладу, палёт ў Егіпет цяпер займае 8,5 гадзін з прыпынкам у Казахстане для дазапраўкі.
