„Белавія” з 7 жніўня запускае новы рэйс у Санкт-Пецярбург
„Белавія” з 7 жніўня будзе выконваць дадатковы рэйс у Санкт-Пецярбург. Самалёты будуць лятаць паміж Мінскам і расейскім абласным цэнтрам па серадах, пятніцах і нядзелях.
Вылеты з Менска пастаўлены ў раскладзе на 19:25, прылёт у расейскі рэгіён – у 20:45.
Вылет з Санкт-Пецярбурга будзе рабіцца ў 21:35, прылёт у Менск — у 23:05.