„Белавія” з чэрвеня пачне выконваць рэгулярныя рэйсы ў казахстанскі Актаў
„Белавія” адкрыла продаж квіткоў на новы прамы рэйс у Актаў (Казахстан), паведамляецца на старонцы авіяперавозчыка ў „Фэйсбуку”.
З 2 чэрвеня 2020 года рэйсы ў міжнародны аэрапорт Актаў будуць выконвацца па аўторках, пятніцах і нядзелях з вылетам у 22.15. Зваротны вылет у Менск плануецца ў 04.30 па панядзелках, серадах і суботах, прыбыццё ў беларускую сталіцу — у 05.50.
Кошт пералёту ў адзін бок складае ад 145 еўра (тарыф Light), туды-назад — ад 240 еўра (Light).
Час у дарозе — 3 гадзіны 20 хвілін. Білеты можна набыць на сайце belavia.by.
Актаў — горад на паўднёвым захадзе Казахстана, на беразе Каспійскага мора. Па краі Актаў цягнуцца набярэжныя і пляжы.
„Белавія” ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 55 аэрапортаў 29 краін Еўропы і Азіі.
belapan.by