„Белавія” з сённяшняга дня аднаўляе рэйсы з Менска ў Баку



Авіякампанія „Белавія” 20 сакавіка аднаўляе выкананне перапыненых раней з-за каранавіруса рэгулярных рэйсаў па маршруце Менск — Баку, паведамляе прэс-служба беларускага авіяперавозчыка.

Рэйсы будуць выконваць тры разы на тыдзень: па панядзелках, чацвяргах і суботах з вылетам з Менска ў 23.00 і прыбыццём у Баку ў 3.20. Час вылету і прылёту — мясцовы.

З 4 снежня авіякампанія ажыццяўляе рэйсы па маршруце Баку — Менск. З аднаўленнем рэйсаў з Менска ў Баку для пасажыраў будуць даступныя палёты ў абодвух напрамках, растлумачылі ў „Белавія”.

Авіякампанія рэкамендуе перад купляй квітка ўдакладніць у кампетэнтных органах абмежаванні на ўезд (выезд) у краіну прызначэння.

Як паведамлялася, у сакавіку „Белавія” аднавіла выкананне рэгулярных рэйсаў у Батумі і Рыгу.

belapan.by