„Белавія” заявіла пра скарачэнне авіяфлоту праз санкцыі
Беларуская дзяржаўная авіякампанія „Белавія” заявіла ў пятніцу, што была вымушана скараціць свой парк самалётаў праз уведзеныя супраць яе абмежаванні.
Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 3 снежня заяве кампаніі, піша „Еўрапейская праўда”.
„У сувязі з увядзеннем абмежаванняў авіякампанія вымушана скараціла парк паветраных суднаў. Зараз флот авіякампаніі складаецца з 15 самалётаў”, – сказана ў заяве.
Кампанія заявіла, што гэтага дастаткова для выканання ўсіх запланаваных рэйсаў у зімовым сезоне, а да летняга сезона „Белавія” плануе папоўніць флот за кошт набыцця самалётаў ва ўласнасць, а таксама заключэння дагавораў лізінгу з кампаніямі, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕЗ.
У чацвер ЕЗ увёў санкцыі супраць „Белавія”, абвінаваціўшы яе ў перавозцы мігрантаў для дэстабілізацыі еўрапейскіх дзяржаў.
Акрамя таго, „Белавія” забаронена лятаць у значнай частцы паветранай прасторы Еўропы пасля міжнароднага абурэння з-за прымусовага прызямлення самалёта Ryanair у Беларусі і арышту блогера Рамана Пратасевіча.
Фота: toursoyuz.by