„Белавія” зніжае цэны на білеты з Менска ў Вену



Авіякампанія „Белавія” аб’явіла спецпрапанову на рэйсы маршруту Менск-Вена-Менск, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт авіяперавозчыка.

„Белавія” з 29 сакавіка адкрывае новы рэйс у Вену. Спецыяльная прапанова па гэтым напрамку дзейнічае з сённяшняга дня. Перыяд падарожжа – з 29 сакавіка па 24 кастрычніка. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце назначэння – 1 месяц.

Білет у адзін бок будзе каштаваць 69 еўра, туды-назад – 146 еўра.

Купіць білеты можна на сайце belavia.by.

belta.by