Бельск-Падляшскі – горад магічны



Бельск-Падляшскі (Bielsk Podlaski) – горад магічны, паэтычны, зручны для жыцця, а таксама прыемны і цікавы для наведвання. На ўтульнай Ратушнай плошчы, адразу трапляеш у атмасферу мінуўшчыны, час быццам бы прыпыняецца, а ўсе адчуванні абвастраюцца.

Дарэчы, менавіта на гэтай плошчы здымалі культавы фільм пачатку 80-ых “Знахар” паводле рамана Тадэвуша Даленгі-Мастовіча. Цяпер здымкам фільму прысвечаная вялікая выстава на першым паверсе гарадскога музею, што месціцца на той самай Ратушнай плошчы – там можна пабачыць вялікя плакаты са сцэнамі з фільму “Знахар” і працоўнымі момантамі здымкаў фільму. А вызірнуўшы з вакна можна параўнанаць рэальнасць старога фільму з раэчаіснасцю, што плыве за вакном.

IMG_1633

IMG_1636

 

У Музеі дзейнічаюць надвычай цікавыя выставы – “Бусел у народнай культуры”, а таксама “Таямнічы ручнік” і “Бельск-Падляшскі на старых фотаздымках”.

Бельск-Падляшскі – адзiн цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы.

У Бельску жыве знакамітая і загадкавая паэтка Надзея Артымовіч.

Тут дзейнічае Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіч, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковым для вывучэння прадметам. Тут штогод адбываюцца фестываль беларускай бардаўскай песні “Бардаўская восень”.

[Not a valid template]

 Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя