Бельскі Дом Культуры запрашае на чарговую сустрэчу з цыклу “Кава і гарбата”



“Непал – ля падножжа Гімалаяў”. У Бельскім Доме Культуры 19 студзеня адбудзецца чарговая сустрэча з цыклу “Кава і гарбата”. Запрашае Альжбета Фёнік дырэктарка Бельскага Дому Культуры.

Сустрэча з гэтага цыклу «Кава і гарбата» – гэта вельмі файны цыкл пра падарожжы. На такія сустрэчы прыходзяць што раз больш людзей. Мінулы раз прыйшлі 80 чалавек. Госці не толькі расказваюць пра падарожжы, але таксама паказваюць фільмы. Гэтым разам сустрэча будзе прысвечана вандроўцы ў Непал. Таму вельмі сардэчна запрашаю.

Сустрэча з Міхалам Шулімам – падарожнікам, журналістам, пісьменнікам і музыкам пачнецца ў Бельскім Доме Культуры а 18-ай гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя