Берасцейскі турыстычны бізнес на мяжы выжывання



У гатэлях амаль што няма кліентаў, гіды, уладальнікі рэстарацыяў і кафэ – без працы. Адзіная надзея на лета – на ўнутраны турызм.

Кажа наш карэспандэнт Аліса Поль:

– Праз тыдзень пачынаюцца травеньскія святы. Традыцыйна на іх прыязджалі расейскія турысты, што наведвалі Белавежскую пушчу ды берасцейскую крэпасць. Сёлета прадстаўнікі турыстычнага бізнесу вымушаныя арыентавацца на наведвальнікаў з іншых куткоў Беларусі ды рэгіёну.

Бізнесоўцы звяртаюць увагу на тое, што будуць зніжаць свае цэны ў сувязі з эканамічнай сітуацыяй і невысокімі даходамі беларускіх турыстаў. Некаторыя аграсядзібы зарэзерваваныя ўжо на некалькі месяцаў наперад тымі, хто на лета планаванаў свой адпачынак за мяжой, але з прычыны эпідэміі не змог трапіць у іншыя краіны.

Таксама шматлікія берасцейскія турыстычныя кампаніі наўпрост сышлі на неаплочваемыя вакацыі да 1 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце