Бібліятэка імя Мажвідаса ў Вільні
Літоўская нацыянальная бібліятэка (Lietuvos nacionalinė biblioteka) імя Марцінаса Мажвідаса месціцца на праспекце Гедыміна каля парламента (Gedimino pr. 51).
З 30 мая 1989 года з прысваеннем статусу нацыянальнай бібліятэкі мае назву: Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса – літоўскага першадрукара.
Выстава старадрукаў, якія аднаўляюць з выкарыстаннем найноўшых японскіх тэхналогій.
Скульптура: Марцінас Мажвідас (літ. Martynas Mažvydas) літоўскі першадрукар.
Марцінас Мажвідас (літ. Martynas Mažvydas) – літоўскі першадрукар і пісьменнік, укладальнік і выдавец першай кнігі на літоўскай мове. Склаў і выдаў у Кёнігсбергу ў 1547 годдзе першую літоўскую кнігу „Katechizmusa prasty szadei …” ( «Простыя словы катэхізіса» (звычайна называюць коратка «Катэхізіс» Мажвідаса). Кніга ўтрымоўвала, акрамя катэхізіса, вершаваную прадмову на літоўскай мове, адзінаццаць царкоўных спеваў з нотамі і першы літоўскі буквар. «Катэхізіс» надрукаваны гатычным шрыфтам, мае 79 старонак.
Ёсць у бібліятэцы і беларускія кнігі.
Беларускае Радыё Рацыя