Больш за тысячу фураў сабралася ў чарзе на выезд з Беларусі ў ЕЗ
На мяжы Беларусі з Еўразвязам выезду чакаюць больш за 1 тыс. фур, перадае сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У беларуска-латвійскім пункце пропуску «Урбаны» мытнага афармлення чакаюць 120 фураў, «Грыгораўшчына» — 100.
На беларуска-літоўскай мяжы ў «Катлоўцы» назіраецца 150 грузавікоў, «Каменным Логу» — 120, «Прывалцы» — 50, «Відзах» — 20.
На беларуска-польскай мяжы ў «Казловічах» — 200, «Брузгах» выезду чакаюць 190 фураў, у «Бераставіцы» — 90.
Мяркуецца, што разгрузіць чэргі на беларуска-літоўскай мяжы дапамогуць тры пункты пропуску, якія аднавілі сваю працу з 12 красавіка, — «Шумскас» (з беларускага боку «Лоша»), «Твярячус» («Відзы») і «Папелекіс» («Лынтупы»).