Больш за 2000 фураў чакаюць уезду ў краіны Еўразвязу з боку Беларусі
Больш за 2000 фураў чакаюць уезду ў краіны Еўразвязу з боку Беларусі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Найбольш загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску „Кукурыкі” („Казловічы”).
Вялікія чэргі таксама фіксуюцца ў пунктах пропуску „Лаварышкес” („Катлоўка”), „Мядзінінкай” („Каменны Лог”), „Шальчынінкай” („Беняконі”) і „Райгардас” („Прывалка”).
Акрамя гэтага, памежнікі паведамляюць, што самая вялікая чарга з легкавых аўтамабіляў сабралася ў польскім пункце пропуску „Цярэспаль” („Брэст”).
Пункт пропуску «Баброўнікі – Бераставіца» на польска-беларускай мяжы з 10 лютага гэтага года афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асоб. Такім чынам Польшча адрэагавала на прыгавор журналісту і аднаму з лідэраў Саюза палякаў у Беларусі Анджэю Пачобуту. Лукашысты прысудзілі яму восем гадоў калёніі.
Таксама Польшча забараніла перамяшчацца праз пункт пропуску „Кукурыкі” грузавікам, якія не зарэгістраваны ў краінах Еўразвяза.