Больш за 27 тысяч грамадзян Літвы і Латвіі скарысталіся бязвізам з Беларуссю



Бязвізавы рэжым уезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі дзейнічае ўжо тры тыдні. За гэты час з суседніх краін у Беларуь прыехалі больш за 27 тысяч чалавек, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

Рэжым бязвізавага ўезду ўведзены да 15 траўня ўключна. Каб наведаць Беларусь, грамадзянам Літвы і Латвіі дастаткова мець адмоўны тэст на каронавірус і страхоўку.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў адмысловым раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта.

Фота: gpk.gov.by