Больш за 354 тысячы іншаземцаў наведалі сёлета Беларусь па бязвізе
Больш за 354 тысячы іншаземцаў наведалі сёлета Беларусь па бязвізе.

Гэта грамадзяне Латвіі, Літвы і Польшчы, паведамляе Памежны камітэт Беларусі. У сярэднім гэта 1,5 тысячы чалавек у дзень. Беларусь сёлета зноў адкрыла бязвізавы рэжым для грамадзян Латвіі і Літвы з 15 красавіка да канца году, а пазней – і для грамадзянаў Польшчы.
