Больш за 400 чалавек зарэгістраваліся на чарговы рэйс з Менску ў Ірак



Больш за 400 людзей зарэгістраваліся на чарговы эвакуацыйны рэйс з Менску ў Ірак.

Сёння, 10 снежня, запланаваны чарговы эвакуацыйны рэйс з Менску ў Эрбіль.

На яго зарэгістраваліся 417 пасажыраў, з якіх 2 дзіцяці да двух гадоў, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорту „Менск”. З сярэдзіны лістапада гэта ўжо дзясяты эвакуацыйны рэйс для мігрантаў. Такімі рэйсамі Беларусь ужо пакінулі 3652 чалавека.

Апошні падабны рэйс быў 7 снежня з Менску ў іракскі Эрбіль.Тады на борце таксама было 417 пасажыраў. Аднак на наступны дзень запланаваны рэйс на Эрбіль быў скасаваны без тлумачэння прычынаў.