Больш за 70 дадатковых цягнікоў прызначыла БЧ на святочныя дні
Магістраль працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў для забеспячэння перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і травеньскіх святаў.
З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў гэтыя выхадныя дні ў трэцяй дэкадзе красавіка дадаткова назначаны цягнікі ў зносінах Менск — Берасце, інфармуе прэс-цэнтр БЧ.
Так, 23 і 30 красавіка дадаткова прадугледжана курсіраванне цягніка № 753 Менск — Берасце. Ён адправіцца з Менска ў 16.53 і прыбудзе ў Берасце у 20.45.
25 красавіка дадаткова прызначаны састаў № 630 Берасце — Менск, адпраўленнем з Берасце ў 18.32 і прыбыццём у Мінск у 23.51.
26 красавіка дадаткова прызначаны цягнік № 629 Менск — Берасце адпраўленнем з Менска ў 0.38 і прыбыццём у Берасце ў 5.47.
На будучыя травеньскія святы і Радаўніцу з 2 па 11 траўня ўжо прызначана 69 дадатковых саставаў. Яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Менск — Берасце, Менск — Гомель, Менск — Віцебск, Менск — Гародня, Менск — Камунары, Менск — Пінск, Менск — Светлагорск, Віцебск — Берасце, Гомель — Віцебск, Гародня — Орша — Крычаў.
Акрамя таго, будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у цягніках № 747/748, 710/709 Менск — Гомель 8, 10 і 11 траўня.
Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковых цягніках і часу іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.