Брытанія спрасціла ўезд для ўкраінскіх уцекачоў, якія едуць да сваякоў
Міністэрства ўнутраных спраў Брытаніі паведаміла, што павялічыла колькасць сустрэч для падачы заяў на сямейную візу да 6 тысяч у тыдзень, каб паскорыць падачу заявак ад асоб, якія маюць намер уз’яднацца са сваякамі ў Вялікабрытаніі, паведамляе The Guardian.

Акрамя таго, для ўкраінскіх уцекачоў павялічылі тэрмін знаходжання ў краіне з года да трох год.
Чыноўнікі заявілі, што казаць пра тое, колькі людзей пададуць дакументы, пакуль рана.
