Буйная іспанская сетка гатэляў перастала абслугоўваць расейскіх турыстаў
Іспанская сетка гасцініц RIU Hotels Resorts перастала супрацоўнічаць з расейскім рынкам і адмовілася абслугоўваць турыстаў з Расеі. Пра гэта заявіла Асацыяцыя тураператараў Расеі. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб гатэлях на папулярных курортах у ААЭ, на Мальдывах, Дамінікане, і Шры-Ланцы.

Для новых турыстаў з Расеі RIU закрыла свае гатэлі з 13 красавіка, адпаведныя лісты з папярэджаннем туркампаніі атрымалі днём раней.
Адзначаецца, што раней пацверджаныя браніраванні для грамадзян Расеі ў гатэлях застаюцца ў сіле.
