«Бусь Беларусь» на маршруце Браслаў — Друя — Глыбокае
У другім выпуску трэвэл-блогу вядоўцы едуць па маршруце Браслаў — Друя — Глыбокае і дзеляцца ўражаннямі ад мясцін і людзей. Яны не проста паказваюць архітэктурныя помнікі і распавядаюць гісторыі сівой даўніны, але шукаюць эмоцыі ў сучаснасці, залазяць у закінутыя будынкі і каштуюць сгушчанае малако.
У вандроўкі па несталічнай Беларусі запрашаюць шоумен Мікіта Найдзёнаў і зоркі беларускамоўнага TikTok Ліза Ветрава ды Мікіта Бялевіч.