Бясплатныя экскурсіі па Варшаве



Бясплатныя экскурсіі па Варшаве пройдуць на гэтых выходных.

Паглыбіцца ў гісторыю горада і адкрыць для сябе новыя мясціны запрашае экскурсавод Таццяна Казак:

 – У гэтыя выходныя я б хацела правесці па раёну, які “Мурануф”, па сутнасці гэта цэнтр Варшавы і асацыяцыя з ім, што гэта такі спальны раён, і праўда. Але гэта раён, які таксама вельмі цесна звязаны з гісторыяй варшаўскага гета, дзе вельмі шмат цікавага стрыт-арту. А другая экскурсія – у парк скульптур каля філіяла Нацыянальнага музея палаца Крулі Карня на Макотуве. І мы пройдземся паглядзім, якія там скульптуры, пра гісторыю самога палаца, пра гісторыю гэтага месца.

Экскурсіі ладзяцца бясплатна. Каб далучыцца да іх, дастаткова загадзя напісаць у instagram Таццяне (gid_in_warsaw) і яна ўключыць вас у групу.

Беларускае Радыё Рацыя