Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ганконгам пачне працаваць з 13 лютага
Пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна КНР Ганконгам аб адмене візавага рэжыму ўступае ў сілу 13 лютага. Аб гэтым паведаміў 18 студзеня журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
У адпаведнасці з дакументам, грамадзяне Беларусі і грамадзяне Кітая, якія пражываюць у Ганконгу, атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам без віз на працягу 14 дзён.
