Быхаў, сінагога абарончага тыпу



Пабудаваная ў 17-ым стагоддзі сінагога месціцца ў цэнтры горада, насупраць рэдакцыі рэгіянальнай газеты „Маяк”, зусім недалёка ад Быхаўскага замку.  

Сінагога пабудаваная ў стылі позняга рэнесансу. 

Квадратная па форме. 

Сінагога закансерваваная, але знаходзіцца ў занядбаным стане.

Галоўны заходні фасад з левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая звязвала сутарэнне і гарышча.

Сінагога была прыстасваная для абароны, пра гэта сведчаць моцныя муры з байніцамі. 

Даху ў сінагогі цяпер няма. 

Трапіць у сярэдзіну немагчыма. 

Беларускае Радыё Рацыя