Чачэнская Рэспубліка абвясціла 2020-ты Годам турызму
Чачэнская Рэспубліка абвясціла 2020-ты Годам турызму. Сёлета яна плануе прыняць да 400 тысяч турыстаў. Пра гэта ТАСС паведаміў міністр турызму рэгіёну Муслім Байтазіеў.
Міністр адзначыў, што перад новым сезонам у рэспубліцы пабудавалі сухі гарналыжны схіл на курорце “Ведучы”, распрацавалі дзясяткі маршрутаў, прэзентавалі новы брэнд.
Сумесна з Расейскім універсітэтам спецназу распрацаваныя мілітары-туры. Дасяжныя і верталётныя экскурсіі на шэсць чалавек коштам 100 тыс. расейскіх рублёў (каля 1600 долараў).
У 2019 годзе Чачэнію наведалі больш за 160 тыс. турыстаў з 70 краін. Найбольш папулярнымі ў турыстаў былі высакагорнае возера Кезеной-Ам, Аргунская цясніна, мячэць “Сэрца Чачэніі” і музычны фантан на “Грозненскім моры”.
Акрамя таго, 2019 год для рэгіёну быў багаты на гастранамічныя падзеі, тут прайшлі фестывалі „Хонка Фэст”, „Шашлык-Машлык”, „Кавуновы фэст”, а таксама дзіцячая рэгата і рэгата на кубак „Кезеной-Ам”.
Фота chechnyatoday.com