Чарга аўтамабіляў на мяжы з Польшчай значна зменшылася



У чацвер, 13 красавіка, чарга аўтамабіляў на выезд у Польшчу значна зменшылася ў параўнанні з ранейшымі днямі. Пра гэта сведчаць даныя Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У пункце пропуску “Брэст” — “Цярэспаль” па стане на 16:00 у чарзе на выезд у Еўразвяз было 55 легкавых аўтамабіляў, але пры гэтым у чарзе стаіць 14 аўтобусаў. Між тым апошнія дні на мяжы збіраліся чэргі з 300 аўтамабіляў, яшчэ апоўначы іх было 140.