Чарга грузавікоў на выезд з Польшчы ў Беларусь на памежным пераходзе Баброўнікі мае ў даўжыню 29 км



59 гадзін павінны чакаць кіроўцы грузавікоў для афармлення выезду з Польшчы ў Беларусь праз памежны пераход у Баброўніках, паведаміла сёння, 14 лютага, Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы. Чарга мае ў даўжыню 29 км, а стаіць у ёй 900 грузавікоў.

У Баброўніках на працягу апошняй 12-гадзіннай начной змены ўдалося правесці мытны кантроль 226 фураў, якія выязджаюць на ўсход.

Ужо тры месяцы Баброўнікі з’яўляюцца адзіным у Падляшскім ваяводстве дарожным памежным пераходам, які абслугоўвае грузавы рух з Беларуссю. Кузніца закрытая з мінулага лістапада з-за мігранцкага крызісу.