Чарга на пункце пропуску Баброўнікі-Бераставіца істотна зменшылася
Чарга ў напрамку польска-беларускага пункта пропуску Баброўнікі-Бераставіца істотна зменшылася. Па стане на сённяшнюю раніцу (19.04) час чакання ў чарзе складае да трох гадзін – паведамляюць падляшскія службы.

Яшчэ дзень таму чарга складала 12 гадзін чакання. Цяпер перад Баброўнікамі – каля паўсотні грузавых машын.
Прыгадаем, што беларускія і расейскія перавозчыкі цяпер не могуць працаваць на тэрыторыі Еўрапейскага звязу. У адказ Беларусь забараніла еўрапейскім перавозчыкам уязджаць у Беларусь, а тыя машыны, якія цяпер у Беларусі і ўехалі да 16 красавіка, маюць час да 23 красавіка, каб пакінуць тэрыторыю.
