Чартары ў егіпецкі Марса-Алам прыпыняць з-за адмовы запраўляць „Белавія”
16 гадоў таму
Тураператар „АэраБелСэрвіс” праінфармаваў турагентаў аб прыпыненні чартэрнай праграмы ў Марса-Алам.

Палёты пачалі выконваць 16 кастрычніка. Аднак з 16 лістапада яны будуць прыпыненыя. Турыстычны аператар назваў прычынай прыпынення праграмы адмову аэрапорта Марса-Алама запраўляць самалёты „Белавія”.
„Нягледзячы на ўсе намаганні авіякампаніі „Белавія”, нашы і нашых партнёраў, вырашыць пытанне станоўча не ўдалося”, – заявіў тураператар.
Пры гэтым адзначаецца, што палёты ў Хургаду і Шарм-эль-Шэйх працягнуцца. Як прыгадвае reform.by, у жніўні гэтага года ЗША ўвялі санкцыі супраць нацыянальнага авіяперавозчыка „Белавія”.
