Частата рэгулярных авіярэйсаў паміж Стамбулам і Менскам павялічыцца
Наступнай вясной павялічыцца частата рэгулярных рэйсаў паміж Беларуссю і Турцыяй, паведаміла турэцкі пасол Кезбан Нілвана Дарама 24 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску.
Паводле яе слоў, „цяпер знайсці месца ў самалёце па маршруце Стамбул — Менск становіцца ўсё больш складана”. „Ёсць добрая навіна: павелічэнне колькасці рэйсаў Стамбул — Менск з цяперашніх 12 да 14 на тыдзень ужо пачынаючы з вясны. Кожная з авіякампаній, турэцкі і беларускі перавозчыкі, будуць выконваць па сем рэйсаў на тыдзень”, — сказала пасол.
У перспектыве частату авіярэйсаў паміж дзвюма краінамі плануецца яшчэ павялічыць, удакладніла яна.
Кезбан Дарама адзначыла, што ў 2018 годзе паток беларускіх турыстаў у Турцыю павялічыўся на 7% да 2017-га і склаў 245 тыс. чалавек. „Вядома, мы адзначаем і рост цікавасці турэцкіх турыстаў да наведвання Беларусі. Тэндэнцыя росту радуе, але пакуль лічбы больш сціплыя”, — заўважыла пасол.
belapan.by