Чэхія 21 чэрвеня адкрые мяжы для грамадзян ЕЗ



Чэхія 21 чэрвеня адкрые мяжы для грамадзян ЕЗ і Сербіі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва AFP.

Пры ўездзе ў краіну вандроўнікі павінны будуць прад’явіць дакумент, які пацвярджае вакцынацыю або перанесеную каронавірусную інфекцыю, альбо адмоўны ПЛР-тэст на COVID-19.

Улады павялічылі ліміт на наведванне культурных мерапрыемстваў да 1 тыс. чалавек у памяшканні і да 2 тыс. чалавек на адкрытым паветры. У большасці рэгіёнаў краіны ў школах дазволілі не насіць маскі дзецям і настаўнікам.

У Чэхіі з 31 траўня працуюць крамы, рэстарацыі, кінатэатры, тэатры і канцэртныя залы. Насіць маскі ў грамадскіх месцах абавязкова.