Чэхія паслабляе каранцін
У рамках паслаблення каранцінных абмежаванняў урад Чэхіі адмяняе рэжым абавязковага нашэння масак. Пра гэта заявіў чэшскі міністр аховы здароўя Адам Войцех, паведамляе Экспатс.
«Мы ўбачым, які ўплыў гэта будзе мець», – сказаў Войцех на прэс-канферэнцыі. Ён дадаў, што хаця абавязковае нашэнне масак на вуліцы скончыцца 25 траўня, патрабаванне насіць іх у памяшканні – у крамах, грамадскім транспарце – працягнецца «некаторы час». Дазваляюцца масавыя мерапрыемствы, але грамадзянам трэба прытрымлівацца адлегласці 2 метраў.
Беларускае Радыё Рацыя
