Чэхія паступова змякчае каранцін



У Чэхіі паступова змякчаюцца каранцінныя меры. Ужо часткова пачалі працаваць крамы, паркі, скверы, культурніцкія кропкі. Наперадзе — яшчэ некалькі этапаў.

Але ўсё залежыць ад дынамікі, — распавяла журналістка, якая жыве ў Празе амаль два дзесяцігоддзі, Галіна Навумчык:

– Я знаходжуся зараз у Празе. Асаблівасць нашая ў тым, што Чэхія самая першая ў Еўропе прыняла жорсткі каранцін. Вельмі суровы. Было ўведзена абавязковае нашэнне масак. У каго не было масак, альбо людзі не паспявалі купіць, улада абавязала іх з’яўляцца на вуліцы ў шаліках, каб рот і нос  абавязкова былі закрытыя.

Паводле Галіны Навумчык, таксама ў чэшскіх СМІ абмяркоўваецца тэма таго, ці не варта на каронавірус перахварэць усім, каб з’явіўся статкавы імунітэт. Але па выніках дыскусій вырашана такі эксперымент адкласці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ČTK/Michal Kamaryt