Чэхія цалкам закрывае межы з 16 сакавіка
Урад Чэхіі з-за каронавіруса ў краіне з 16 сакавіка ўводзіць поўную забарону на ўезд замежнікаў, а таксама на выезд сваіх грамадзян. Пра гэта абвясціў міністр унутраных спраў Чэхіі Ян Гамачак, перадае РБК.
Паводле яго слоў, забарона ўступіць у сілу з 16 сакавіка.
„Апоўначы ў панядзелак мы забараняем ўсім замежнікам уязджаць у Чэшскую Рэспубліку і ў той жа час забараняем ўсім грамадзянам Чэхіі пакідаць чэшскую тэрыторыю”, – заявіў Гамачак.
Да гэтага ў Чэхіі выявілі 117 выпадкаў інфікавання каронавірусам.
