Чэхія, Венгрыя, Польшча: у Еўропе зноў хваля заражэнняў каронавірусам



Улады Чэхіі адправілі першага пацыента з каронавірусам лячыцца ў Польшчу, паколькі ў мясцовых шпіталях усё менш месцаў. Каб скараціць рост захворвання, з мінулага панядзелка ў Чэхіі зачынены школы і большасць крам. Чэхія лідзіруе па тэмпах захворвання ў Еўропе — з 15 тысяч тых, хто захварэў на мільён чалавек за апошнія 14 дзён. Для параўнання, у Вялікабрытаніі гэты паказчык складае 1440 выпадкаў на мільён чалавек. Адзін з чэшскіх імунолагаў, які пажадаў застацца невядомым, сумна пажартаваў, што чэхам не спатрэбіцца вакцына, паколькі каронавірусам перахварэла ўжо так шмат чалавек, што краіна знаходзіцца на мяжы дасягнення калектыўнага імунітэту і без усялякіх прышчэпак.

Для параўнання, у Вялікабрытаніі гэты паказчык складае 1440 выпадкаў на мільён чалавек. Адзін з чэшскіх імунолагаў, які пажадаў застацца невядомым, сумна пажартаваў, што чэхам не спатрэбіцца вакцына, паколькі каронавірусам перахварэла ўжо так шмат чалавек, што краіна знаходзіцца на мяжы дасягнення калектыўнага імунітэту і без усялякіх прышчэпак.

У Польшчы сітуацыя не нашмат лепш, чым у Чэхіі. У сераду ўрад зафіксаваў самую вялікую колькасць заражэнняў з канца лістапада – 17 260 за адзін дзень. Падобная сітуацыя і ў іншых суседзяў: у Венгрыі колькасць новых выпадкаў зраўнялася з пікавым лічбамі ў снежні – у дзень захворваюць больш за 6 тысяч чалавек.

Ровень смяротнасці тут таксама адзін з сама высокіх – галоўны санітарны ўрач краіны Сесілія Мюлер назвала сітуацыю «вельмі сур’ёзнай», а прэм’ер-міністр Віктар Орбан папярэдзіў, што колькасць шпіталізацый можа вырасці да 20 тысяч з цяперашніх 8 тысяч. Венгрыя стала першай краінай ЕЗ, дзе адобрана выкарыстанне расейскай вакцыны «Спадарожнік V», вакцыну атрымалі каля 10% насельніцтва.

Колькасць смерцяў і новых выпадкаў заражэння няўхільна расце і ў Славакіі. Прэм’ер-міністр краіны Ігар Матовіч ў аўторак заклікаў агенцтва ЕЗ па лекавых сродках паскорыць адабрэнне расійскай вакцыны, папярэдзіўшы, што на карту пастаўлены жыцці. Раней Матовіч набыў два мільёны доз «Спадарожніка V», не чакаючы вердыкта ЕЗ і не папярэджваючы суседзяў па альянсу.

У Францыі, краіне, якая моцна пацярпела падчас першай хвалі, лік пацыентаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі не зніжаецца, у сераду памерлі яшчэ 264 чалавекі. Улады кажуць, што становішча ў шпіталях вельмі трывожнае, але супакойваюць грамадскасць тым, што знаходзяцца на шляху да масавай вакцынацыі. З моманту пачатку вакцынацыі ўсяго 2 мільёна з 67 мільёнаў насельніцтва Францыі былі вакцынаваны.

У Іспаніі, якая была яшчэ адной гарачай кропкай на карце барацьбы з каронавірусам у першую хвалю, колькасць выпадкаў новых заражэнняў рэзка ўпала. Яшчэ ў канцы студзеня тут фіксавалі каля 900 выпадкаў на 100 тысяч чалавек, а ў сераду, 10 сакавіка, – усяго 153 выпадкі.

Іспанскія лекары пачалі бестэрміновую забастоўку, патрабуючы паляпшэння ўмоў працы. Гэта першая ў гісторыі краіны супольная забастоўка ўсіх службаў аховы здароўя, ад бальніц да паліклінік, ад дамоў састарэлых да службаў экстранай дапамогі.

«Мы сытыя па горла» – пад такім лозунгам лекары выйшлі на вуліцы, каб дамагчыся 35-гадзіннага рабочага тыдня і скарачэння колькасці начных змен.

У Італіі лік новых выпадкаў заражэння пачаў расці з сярэдзіны лютага і сёння дасягнуў 22 409 – амаль на 3 тысячы больш, чым на дзень раней.

З пачатку пандэміі ад каронавіруса тут памерлі 100 811 чалавек. З-за пандэміі сярэдняя працягласць жыцця ў Італіі ў 2020 годзе скарацілася амаль на адзін год – да 82,3 года, паведаміла ў сераду нацыянальнае статыстычнае ўпраўленне Istat. У 2019 годзе Італія займала першае месца ў Еўразвязе па гэтым паказчыку.

novychas.by паводле tut.by