Чэхія заклікае ЕЗ скасаваць спрошчаны візавы рэжым для беларусаў і расейцаў



„Мы будзем дамагацца прыпынення пагаднення Еўразвязу пра спрашчэнне візавага рэжыму з Беларуссю і Расейскай Федэрацыяй”, – заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі.

„Чэхія не выдавала турыстычныя візы грамадзянам Расеі і Беларусі з лютага, калі войска Пуціна зноў уварвалася ва Украіну”, – дадаў палітык. Разам з тым, па яго словах, Празе „не абыякавы лёс расейцаў і беларусаў, якіх пераследуюць у іх краінах”.

Для іх створаная праграма грамадзянскай супольнасці, гарантаваная выдача доўгатэрміновых віз або відаў на жыхарства для сем’яў. Прыём заявак працягнецца год, але прэтэндаваць могуць толькі 500 чалавек.