Чэхія закрывае паветраную прастору для «Белавіі»



Чэхія закрывае паветраную прастору для самалётаў «Белавія», заявіў віцэ-прэм’ер Чэхіі Карэл Гаўлічак.

«У адказ на вымушаную пасадку рэйса Ryanair у Менску і ў далейшым, вынікаючы рэкамендацыям Савета Еўропы, сёння BRS прыняла рашэнне прыпыніць працу беларускай авіякампаніі „Белавія” ў Чэхіі. Апошні рэйс, які будзе зарэгістраваны, будзе 26 траўня», — напісаў Гаўлічак у Twitter, перадае АФН.

Раней «Белавіі» забаранілі лётаць у Францыю, Вялікабрытанію, Украіну, Літву, Латвію, Швецыю. Нагадаем, з-за прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Менску Саміт ЕЗ забараніў беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз. Гэтае рашэнне пакуль не набыло моц, яно павінна быць ухваленае Саветам міністраў краін ЕЗ.