Чэргі грузавікоў на мяжы з Беларуссю яшчэ больш выраслі



У апошнія месяцы доўгія чэргі грузавікоў на мяжы з Беларуссю яшчэ больш выраслі праз больш працяглы дагляд з прычыны рэалізацыі санкцый Еўрапейскага звяза ў дачыненні да Масквы і Менска, паведаміла літоўская мытня.

Як паведаміла агенцтву BNS прадстаўнік Мытнага дэпартамента Ліна Лаўрынайціце-Грыгене, найбольш складаная сітуацыя застаецца на памежным пункце ў Мядзінінкай, дзе, паводле звестак на панядзелак, у чарзе з Беларусі ў Літву стаяла больш за тысячу грузавікоў, а каля 390 грузавікоў чакалі ўезду з Літвы ў Беларусь.

«Цяпер мытнікі выконваюць не толькі свае штодзённыя функцыі, але і павінны забяспечваць кантроль за выкананнем санкцый ЕЗ, таму зразумела, што павялічылася колькасць грузаў, якія патрабуюць больш дэталёвых працэдур нагляду. З уступленнем у сілу кожнага новага пакета санкцый неабходна больш старанна ацэньваць загружанасць транспарту, які праходзіць праз мяжу Літвы», — сказала Лаўрынайціце-Грыгене.